Магістраль дабра: з клопатам пра будучыню
10 верасня 2026
Напярэдадні новага навучальнага года работнікі структурных падраздзяленняў і адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) аддзялення чыгункі аб'ядналіся і сабралі грашовыя сродкі, на якія былі закуплены канцылярскія тавары і падарункавыя сертыфікаты для тых, хто больш за ўсё мае патрэбу ў дапамозе.
Чыгуначнікі на чале з начальнікам аддзялення Мікалаем Сопатам не проста перадалі падарункі дзецям, але і зладзілі ім сапраўднае свята.
Дзеці расказалі пра свае захапленні, поспехі ў вучобе, спартыўныя і творчыя перамогі, а таксама падзяліліся планамі на будучыню.
Мы гаворым дзякуй кожнаму, хто ўнёс свой уклад у агульную справу. Дзякуючы вам, паважаныя чыгуначнікі, свет стаў святлей ад дзіцячых усмешак.
Да спісу навін за 2026 год













