Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі

Вагоннае дэпо Брэст



У 1872 годзе ў Брэсце пабудавана дэпо і майстэрні па абслугоўванні магістралі Масква-Брэст. З развіццём чыгуначнага вузла станцыі Брэст і ўводам у эксплуатацыю чыгуначных ліній Ковель–Брэст, Чарэмха–Высока-Літоўск–Брэст, Брэст–Уладава–Хелм, Жабінка-Пінск на станцыях Брэст-1 і Брэст-2 у 1895 годзе было пабудавана вагоннае дэпо.

У 1952 годзе вагонарамонтныя майстэрні  ў адпаведнасці з загадам кіраўніка Мінскай чыгункі былі перайменаваны ў вагоннае депо Брэст-Палескі.

Сёння Брэсцкае вагоннае дэпо значную ўвагу надае пытанням якасці і бяспекі руху, укараненню і аднаўленню сродкаў неразбуральнага кантролю.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • капітальны рамонт грузавых вагонаў;
  • дэпоўскі рамонт грузавых вагонаў і спецыяльнага рухомага саставу;
  • дэпоўскі і капітальны рамонт грузавых вагонаў каляі 1520 мм для перавозкі небяспечных грузаў;
  • перастаноўка на заходнееўрапейскую каляю і адваротна грузавых і пасажырскіх вагонаў, спецыяльнага рухомага саставу;
  • тэхнічнае абслугоўванне і бягучы рамонт грузавых вагонаў;
  • тэхнічнае абслугоўванне пасажырскіх вагонаў;
  • дэпоўскі рамонт пасажырскіх цялежак;
  • падрыхтоўка крытых вагонаў да суправаджэння народна-гаспадарчых грузаў;
  • забеспячэнне рэфрыжэратарнага рухомага саставу вадой;
  • прамыўка грузавых вагонаў;
  • выраб дахаў грузавых вагонаў.
Галерея: Брестское вагонное депо