Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лакаматыўнае дэпо Брэст

Начальнік дэпо



Галоўны інжынер


Намеснік начальніка дэпо па рамонту (Брэст-Усходні)

 

Намеснік начальніка дэпо па рамонту (Брэст-Цэнтральны)


Намеснік начальніка дэпо па эксплуатацыі


Намеснік начальніка дэпо па ідэалагічнай працы,
кадрах і сацыяльных пытаннях


Галоўны бухгалтар


Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 162) 26 19 63 (прыёмная), факс (+375 162) 26 17 27
E-mail: tch@brest.rw.by, tchs@brest.rw.by
Адрас: 224020, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, вул. Скрыпнікава, 135

Лакаматыўнае дэпо Брэст з’яўляецца шматпрофільным, рамонтна-эксплуатацыйным прадпрыемствам, якое пастаянна развіваецца.

Прыпісны парк дэпо складаюць: цеплавозы М-62, 2М 62; дызель-цягнікі ДР-1; цеплавозы ЧМЭ3, ТГК-2.

Дэпо абслугоўвае пасажырскі і грузавы рух цягнікоў на ўчастках да станцый Мінск, Лунінец, Высока-Літоўск, Ковель, Уладава, Тэрэспаль.

Асноўныя напрамкі дзейнасці лакаматыўнага дэпо Брэст:

  • капітальныя рамонты КР1 і КР2, бягучыя рамонты ТР-3, ТР-2 цеплавозам М62, мадэрнізацыя іх дызелямі Д49 для ўсіх дэпо дарогі;
  • капітальны рамонт кранаў на чыгуначным ходзе;
  • тэхнічны агляд кранаў;
  • рамонт стралавых самоходных кранаў;
  • рамонт грузапад’ёмных механізмаў;
  • дыягностыка кранаў;
  • запраўка вогнетушыцелей;
  • правядзенне экскурсій па музею чыгуначнай тэхнікі;
  • размяшчэнне рэкламы ў прыгарадным рухомым саставе.

 Лакаматыўнае дэпо Брэст выконвае наступныя віды тэхнічнага абслугоўвання і рамонтаў:

  • цеплавозы М62, 2М62 – тэхнічнае абслугоўванне ТО-2, ТО-3, бягучыя рамонты ТР-1, ТР-2, ТР-3, капітальныя рамонты КР-1, КР-2;
  • цеплавозы ЧМЭ3, ЧМЭ3Т – тэхнічнае абслугоўванне ТО-2, ТО-3, бягучы рамонт ТР-1;
  • дызель-цягнікі ДР1П, ДР1А, міні дызель-цягнікі МДП – тэхнічнае абслугоўванне ТО-2, ТО-3, бягучыя рамонты ТР-1, ТР-2;
  • краны на чыгуначным ходзе КДЭ, КЖДЭ – сярэднія і капітальныя рамонты;
  • спецыяльны самаходны рухомы састаў (дрызіны, матавозы і аўтамартысы) – тэхнічнае абслугоўванне ТО-1, ТО-2;
  • паравозы (усіх серый) – бягучы і прамывачны рамонт.

                              

Для паляпшэння надзейнасці сістэм, вузлоў, агрэгатаў лакаматываў і МВПС, кранаў на чыгуначным ходзе і спецыяльнага рухомага саставу, паляпшэння іх эксплуатацыйных характарыстык у дэпо Брэст выконваюцца наступныя віды мадэрнізацыі:

Для цеплавозаў серыі М62, 2М62, ЧМЭ3, ЧМЭ3Т:

  • замена тэрма-рэле маркі КРМ, TSC17А2 і інш. на ТАМ 103;
  • замена датчыкаў ЭДМУ-15 на індыкатары ціску ИД-1;
  • замена лакаматыўных вымяральнікаў хуткасці 3СЛ2М;
  • абсталяванне лакаматываў грэбнезмазывацелямі;
  • устаноўка ў кабінах сядзенняў павышанага камфорту;
  • замена лакаматыўных радыёстанцый, якія выслужылі свой тэрмін службы, на РКУ (РК)-1Б альбо аналагічныя.

Для цеплавозаў серый М62, 2М62:

  • замена дызелей 14Д40 на 5Д49;
  • абсталяванне цеплавозаў М62, 2М62 транспартнымі кандыцыянерамі;
  • замена турбакампрэсара 4ТК на 4ТК-03(04);
  • абсталяванне цеплавозаў бакамі для збору адходаў нафтапрадуктаў;
  • замена зношаных агульных скрынак АЛСН;
  • замена раз’ёмных злучэнняў, дзюрытавых і трубчастых злучэнняў паліўных адсекаў, тэрмасіфонных труб;
  • устаноўка паддонаў для збірання нафтапрадуктаў пад буксавым вузлом.

Для дызель-цягнікоў ДР1П, ДР1А:

  • устаноўка ў кабінах сядзенняў павышанага камфорту;
  • замена лакаматыўных радыёстанцый, якія выслужылі свой тэрмін службы, на РКУ (РК)-1Б альбо аналагічныя;
  • замена лакаматыўных вымяральнікаў хуткасці 3СЛ2М;
  • абсталяванне цеплавозаў бакамі для збору адходаў нафтапрадуктаў.

Для кранаў на чыгуначным ходзе КДЭ, КЖДЭ:

Замена дызелей К661 і 1Д6 на ЯМЗ 236, ЯМЗ 238.

Для спецыяльнага самаходнага рухомага састава:

  • мадэрнізацыя па абсталяванні прыладамі АЛСН;
  • мадэрнізацыя па абсталяванні электроннымі вымяральнікамі хуткасці КПД 3П.

З мэтай забеспячэння высокай якасці тэхнічнага абслугоўвання і рамонту, укаранення сучасных рамонтных тэхналогій лакаматыўнае дэпо Брэст пастаянна развівае сваю рамонтную базу.

                              

У дэпо пастаянна выконваюцца працы па ўкараненні новых тэхналагічных працэсаў вырабу, аднаўлення і ўмацавання, накіраваныя на эканомію матэрыяльных сродкаў для набыцця новых вузлоў і запасных частак, павелічэнне тэрміну іх эксплуатацыі, аднаўленне зношаных вузлоў і дэталей і інш.

У дэпо засвоены наступныя тэхналагічныя працэсы:

  • аднаўленне знешней паверхні МОП метадам заліўкі бабітам;
  • аднаўленне знешней паверхні МОП, падшыпнікаў размеркавальных валоў напыленнем;
  • аднаўленне буртаў МОП наплаўкай;
  • аднаўленне зношаных грэбняў колавых пар наплаўкай;
  • аднаўленне корпуса масленых насосаў, шківаў метадам аргоннай зваркі;     
  • аднаўленне стрыжняў клапанаў дызелей 14Д40 храмірваннем (па ТЧ Ліда);
  • аднаўленне накіроўваючых клапанаў дызелей 14Д40,  уставак поршняў напыленнем;     
  • аднаўленне (праўка) клапанаў дызелей 14Д40;
  • ваднаўленне паўмуфт аб’ёмных нагнятальнікаў;
  • аднаўленне грабеньчыкаў турбакампрэсараў 4ТК дызелей 14Д40;
  • прадукцыя (ліццё) гуматэхнічных вырабаў ва ўмовах дэпо;
  • ачыстка моючымі растворамі секцый халадзільнікаў цеплавозаў М62, 2М62 і інш.
У лакаматыўным дэпо выконваецца фарбаванне цеплавозаў з выкарыстаннем самых  сучасных метадаў апрацоўкі і фарбавання, выконваюцца працы па мадэрнізацыі кабін машыністаў для стварэння павышанага эстэтычнага  стану і паляпшэння ўмоў працы лакаматыўных брыгад, для прадухілення выпадкаў паломак вузлоў  і агрэгатаў цеплавозаў у перыяд іх эксплуатацыі шырока выкарысоўваецца дыягностыка і неразбуральны кантроль (дэфектаскапія).
Сістэма менеджменту прадпрыемства
У дэпо дзейнічае сістэма менеджменту якасці тэхнічнага абслугоўвання (ТО-3) і бягучага рамонту (ТР-1) мота-вагоннага рухомага саставу, выканання нразбуральнага кантролю металаў і зварных злучэнняў СТБ ISO 9001-2009 (сертыфікат згоднасці № BY/112 05.01.021.0418 ад 27.12.2004 (2007, 2010).

 

                           

 

Галерея: Брестское локомотивное депо

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць